BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за траціну падманутых беларусаў звязваліся з махлярамі праз Instagram

Намеснік начальніка ГУБАЗіК Аляксей Новаш расказаў, што на фоне росту лічбавай абазнанасці людзей кібермахляры ўсё больш схіляюць патэнцыйных ахвяр да самастойнага пераводу грошай злачынцам.

 Фота: pixabay.com

Каля 40% такіх выпадкаў звязана з продажам няісных тавараў або паслуг у сеціве, напрыклад, мабільных прылад па прывабных цэнах, брэндавай вопраткі і аўтамабіляў. Як адзначыў Новаш, ашуканцы таксама выкарыстоўваюць сезонныя прапановы, тыя ж штучныя елкі або аўтамабільныя шыны. Акрамя таго, нярэдка нібы ад імя сілавікоў або работнікаў банкаў ашуканцы вымушаюць ахвяр атрымліваць крэдыты і пераводзіць сродкі на падкантрольныя ім рахункі. У гэтым выпадку часта прымяняецца тэхналогія fake boss: калі званку ашуканцаў папярэднічае асабістае паведамленне нібы ад начальніка з патрабаваньнем аказаць садзейнічаньне.

Нярэдка зламыснікі таксама выступаюць у ролі знаёмых і просяць пазычыць грошы. Для дакладнасці выкарыстоўваюцца ўзламаныя ўліковыя запісы мэсэнджараў, з іх дапамогай рассылаюцца «фішынгавыя» спасылкі.