Міністэрства будаўніцтва архітэктуры прызнае праблему адтоку кадраў у будаўнічай галіне.

чацвер на яго калегіі было заяўлена, што “ёсць цякучасць”. “Ужо не першы год назіраецца адток кадраў, — кажа намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Балашэнка. — Пры тым, што заробак у будаўніцтве па тэмпе росту займае адну з лідыруючых пазіцый у краіне. Цяпер ён налічвае звыш 2,4 тысячы рублёў… Найменшая колькасць супрацоўнікаў назіраецца ў арганізацыях будаўнічай галіны ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях”.
Кадраў не хапае, нягледзячы на тое, што іх рыхтуюць для будаўнічай галіны 167 устаноў адукацыі. Чакаецца, што яна атрымае сёлета 5,4 тысячы маладых спецыялістаў, а патрабуецца 7 тысяч.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: nastgaz.by






