BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Будучыня гарадоў Беларусі: як пераадолець камунальныя крызісы

Беларуская ініцыятыва «Зялёныя вэбінары» зладзіла анлайн-сустрэчу на тэму «Гарады будучыні. Як справіцца з крызісамі ў камунальным асяроддзі?».

Пра мэту сустрэчы распавёў даследчык і спікер Уладзіслаў Шумак:

Усе кампаненты жыллёва-камунальнай гаспадаркі падпітваюцца электраэнергіяй: водазабеспячэнне, цеплазабеспячэнне ў халодны час года. У найбольшай ступені забяспечваць жыццё гараджан. У горадзе павінна быць некалькі незалежных крыніц энергазабеспячэння. Адбылося вельмі моцнае спыненне інфармацыі для асоб, якія  прымаюць рашэнні. Я лічу, што такія вэбінары могуць давесці гэтую інфармацыю да асоб, якія прымаюць рашэнні. То бок, расказаць ім пра досвед, які можна выкарыстоўваць нават у цяперашніх умовах у Беларусі.

Адмысловая ўвага ў вебінары была нададзена пытанням адаптацыі гарадоў да кліматычных змен. Сустрэча прайшла ў межах праекта «Падвышэнне магчымасцяў для беларускіх акадэмікаў, экспертаў і моладзі праз навуковыя даследаванні ўстойлівасці энергетычнай, транспартнай і камунальнай інфраструктуры Беларусі».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Уладзіслава Шумака