
25 верасня Савет Рэспублікі ўхваліў праект закону пра пенсійнае забеспячэнне былых сілавікоў. Паводле намесніка старшыні сталай камісіі Савету Рэспублікі ў міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Валера Гайдукевіча, «законапраект прымаецца ў адказ на дзеянні, прынятыя недружалюбнымі да нас краінамі ў частцы пенсійнага забеспячэння ветэранаў сілавых структураў».Гайдукевіч патлумачыў, што папраўкі прадугледжваюць пэўныя льготы для былых сілавікоў і іх сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, а тыя зь іх, хто з’язджае ў «недружалюбныя краіны», будуць пазбаўленыя гэтых ільготаў.«Гэта тычыцца тых людзей, якія зараз прымаюць рашэнне пакінуць Беларусь. Яны мусяць разумець, што пенсіяй яны забяспечвацца не будуць», — патлумачыў намеснік старшыні камісіі Савету Рэспублікі.
Беларускае Радыё Рацыя