BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чаму Беларусь страчвае расейскі рынак?

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай прамысловасці, прызнаў, што беларуская прадукцыя саступае расейскай па якасці і цане. Нягледзячы на тое, што больш за 90% прадукцыі ідзе на рынак Расеі, беларускія вытворцы губляюць там пазіцыі па традыцыйных таварах, якія заўсёды карысталіся попытам за сваю якасць і надзейнасць.

Гэтую інфармацыю ў нашым эфіры пракаментаваў беларускі бізнес-блогер, сябра Каардынацыйнай Рады – Аляксандр Кныровіч:

-Тое, што Беларусь прайграе самы галоўны рынак для сябе – расейскі рынак, і першае, чаго прайграе, вытворцам з Кітаю – гэта стала відавочна. Раней мы пра гэта гаварылі: можа вы ўсё ж такі звернеце ўвагу на тое, што ў вас “Атлант” не прадаецца, тое што “МАЗ” губляе рынак і шмат чаго іншага. Зараз пра гэта загаварыў сам Лукашэнка. З нейкім люфтам усё ж такі да яго дайшло, што гэта вельмі і вельмі небяспечна. Ці будуць нейкія змены? Ну канешне, не веру. Таму што не працуе сама гэтая мадэль. Адбываецца зараз наступнае, калі з Расеі сышлі буйныя заходнія брэнды, невялікі кавалачак часу падавалася, што настаў час Беларусі. Але вельмі хутка туды рынуліся кітайскія ў першую чаргу вытворцы. І зараз мы маем справу не з буйнымі і дарагімі брэндамі, а з брэндамі, якія таннейшыя за беларускія. І больш якасныя. І таму гэта вялікая праблема і яна будзе нарастаць і далей.

РР: Як бізнес працуе ў Беларусі? Як бы Вы яго вобразна ахарактэрызавалі?

Аляксандр Кныровіч: Трэба праводзіць буйную мяжу паміж дзяржаўным бізнесам, які існуе ў логіцы, ідэалогіі савецкага грамадства, калі ёсць дзяржаўныя інвестыцыі, якія не трэба вяртаць, калі няма справаў да таго, дае прадпрыемства прыбытак, ці не. Падобная да савецкай сістэма, але ў 21 стагоддзі гэта толькі ілюзія. І ёсць другая частка, ёсць амаль палова нашай эканомікі, якая стварае палову ВУП – гэта прыватная эканоміка, якая ў такіх умовах, але ўсё ж такі працуе. Усё ж такі стварае працоўныя месцы, плаціць падаткі і за кошт яе, магчыма, можна ацаніць гэта на тры чвэрці, зараз і існуе Беларуская дзяржава, якая яна ёсць. І ўсё ж такі мы не назіраем такога рэзкага абвалу, а назіраем нейкую стагнацыю. Але колькі можна існаваць адразу ў двух светах?

Канешне, тое, што апошнія два гады мы страцілі ўсе замежныя рынкі акрамя Расеі – гэта выклікае вялікую занепакоенасць. І мы пабачым у найбліжэйшыя месяцы, можа, паўгода, чым гэта для нас абернецца.

Падчас сённяшняй нарады Лукашэнка прывёў наступныя лічбы: экспарт беларускіх трактароў у 2023 годзе скараціўся на 18 працэнтаў. Доля беларускіх трактароў у расейскім імпарце знізілася да мінімальных за апошняе дзесяцігоддзе 10,5 працэнтаў, грузавых аўтамабіляў — да 6 працэнтаў».

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя