Сітуацыя вакол адключэння другога энергаблока БелАЭС выклікала рэзананс і ў Беларусі, і за мяжой. Як адзначае былы навуковец НАН Беларусі, хімік Сяргей Бесараб, інфармацыя пра інцыдэнт першай з’явілася не ад уладаў Беларусі, а ад літоўскага Цэнтра радыяцыйнай бяспекі.

Паводле эксперта, гэта сведчыць пра недахоп празрыстасці і даверу ў сістэме рэгіянальнай бяспекі:
-Другі энергаблок быў адключаны ад сеткі персаналам, як бы штатнае адключэнне за спрацоўванне сігналізацыі. Некалькі разоў паўтарылі пра адсутнасць падвышэння радыяцыйнага фона. Тут слова аварыя прэвентыўна маскіруецца гэтай эквілібрыстыкай чыноўнікаў, каб не трывожыць замежных назіральнікаў. Ніякай інфармацыі ад структур БелАЭС ці МНС у прынцыпе не было. Не было ніякіх паведамленняў ні ў Літву, ні ў МАГАТЭ, ні краінам-суседзям. Гэта, безумоўна, парушэнне ўсіх міжнародных дамоў.
Нагадаем, што другі энергаблок БелАЭС быў адключаны 16 ліпеня з прычыны спрацоўвання сігналізацыі аб адхіленні ў працы сістэмы астуджэння генератара (неядзерная частка). Міністэрства энергетыкі Беларусі назвала сітуацыю штатнай і без пагрозы. Але Бесараб раіць грамадзянам самастойна сачыць за сітуацыяй праз анлайн-карты і сэрвісы Цэнтра радыяцыйнай бяспекі Літвы, якія абнаўляюцца кругласуткава.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






