BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чэхія ўпершыню ў гісторыі цалкам забяспечваецца нераcейскай нафтай

Чэхія ўпершыню ў сваёй гісторыі цалкам забяспечваецца нераcейскай нафтай дзякуючы мадэрнізаванаму нафтаводу TAL. Пра гэта паведаміў чэшскі аператар нафтаправодаў Mero.

Фота: ČTK

Раней паведамлялася пра паспяховае завяршэнне работ па павелічэнні прапускной здольнасці еўрапейскага нафтаправода TAL з 4 да 8 мільёнаў тон нафты на год. Такім чынам, Чэхія атрымала магчымасць пакрываць усе свае патрэбы ў нафце з дапамогай заходняга маршруту нафтаправодаў TAL і IKL і пазбавілася залежнасці ад паставак расейскай нафты па нафтаправодзе «Дружба». Інвестыцыі Mero ў рэалізацыю праекта TAL-PLUS ацэньваюцца ў 1,6 мільярда чэшскіх крон (прыкладна $70 мільёнаў). Работы, звязаныя з пашырэннем прапускной здольнасці TAL, закранулі аб’екты ў чатырох краінах — Італіі, Аўстрыі, Германіі і Чэхіі.