BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цэны на ялавічыну ў свеце дасягнулі максімальных значэнняў

Кошт ялавічыны ў свеце дасягнуць рэкорду і склаў 6 даляраў 90 цэнтаў за кілаграм. Гэта максімальнае значэнне за апошнія 65 гадоў. Пры гэтым ялавічына даражэе ўжо чатыры месяцы запар, піша Office Life. Цяпер кошт ялавічыны на сусветных рынках на 10% вышэйшы, чым годам раней.

Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц
Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц

На сітуацыю ўплываюць некалькі фактараў. Гэта інфляцыя, працяглы цыкл вытворчасці, рост попыту з боку спажыўцоў у ЗША і Кітаі, а таксама высокі кошт малочнай прадукцыі, якая з’яўляецца галоўным канкурэнтам ялавічны сярод прадуктаў. Справа ў тым, што калі малако дарагое, то вытворцам больш выгадна займацца менавіта малочнымі пародамі, а не мяснымі. Адзначаецца і ўплыў кліматычных зменаў, якія прыводзяць да скарачэння плошчаў пашаў. Напрыклад, у ЗША, якія з’яўляюцца самымі буйнымі вытворцамі ялавічыны ў свеце, пагалоўе кароў з гэтай прычыны знізілася да мінімальных значэнняў з 1951 года.

Белстат паведаміў пра рост заробкаў настаўнікаў на 23%

Заробак настаўнікаў у Беларусі за студзень–жнівень вырас на 23% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Намінальная налічаная сярэднемесячная зарплата настаўнікаў склала 2495,6 беларускіх рублёў.

У Новалукомлі адкрылі рыбны кансервавы завод

У Чашніцкім раёне адкрылі Лукомльскі кансервавы завод, дзе збіраюцца вырабляць, па заявах кіраўніцтва, рыбную прадукцыю высокай якасці. Шматфункцыйны кансервавы завод арыентаваны на перапрацоўку прэснаводнай і марской рыбы, а таксама морапрадуктаў.

На пачатковым этапе на заводзе плануюць перапрацоўваць каля 70 т сыравіны ў месяц, а затым вытворчыя магутнасці разлічваюць нарасціць. На прадпрыемстве створаны 44 рабочыя месцы, у перспектыве колькасць персаналу ўзрасце да 70 чалавек. Агульны кошт праекта склаў больш за Br18 мільёнаў, уключаючы каля Br13,5 мільёнаў крэдытных сродкаў.

Мінюст Украіны патрабуе канфіскаваць актывы «Гомсельмаша»

Міністэрства юстыцыі Украіны звярнулася ў Вышэйшы антыкарупцыйны суд з пазовам аб прымяненні санкцый супраць беларускага завода «Гомсельмаш». Паводле звестак украінскага боку, даччыныя структуры холдынга ўдзельнічаюць у вытворчасці дэталяў для боепрыпасаў і беспілотнікаў «Герань-2» («Шахед»), якія робяцца ў Беларусі на замову расейскага ВПК.

Абмежаваны тыраж: унікальныя каляровыя манеты

Выпушчаны ўнікальныя манеты, прысвечаныя Мачу-Пікчу – старажытнаму гораду Імперыі інкаў, які знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай дзяржавы Перу. Грашовыя знакі выпушчаны ад імя Астравоў Кука. На манетах адлюстраваны рэльеф мясцовасці і збудаванні старажытнай культуры. Манеты сярэбраныя і маюць каляровае афармленне, што робіць іх яшчэ больш унікальнымі. Тыраж складае ўсяго 555 экземпляраў.

Беларускае Радыё Рацыя