BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цэны на прадукты ў свеце перавысілі максімум з верасня 2025

Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН паведаміла пра рост цэн на прадукты ў свеце другі месяц запар. На фоне канфлікту на Блізкім Усходзе індэкс арганізацыі, які ўключае ў сябе зерне, мяса, малако, цукар і алей, у сакавіку вырас на 2,4% і зараз знаходзіцца на максімуме з верасня мінулага года, піша Office Life.

Больш за ўсё ў сакавіку выраслі цэны на цукар (на 7,2%). На другім месцы па падаражанні апынуўся раслінны алей (на 5,1% у параўнанні з лютым). Каціроўкі выраслі на ўсе алеі: пальмавы, соевы, сланечнікавы і рапсавы.

Беларусы будуць жыць удвая горш за палякаў: прагноз эканаміста

У параўнанні з учарашнім днём беларусы будуць жыць лепей, але на фоне астатняга свету эканамічная сітуацыя будзе пагаршацца, адзначыў эканаміст Зміцер Крук у эфіры «Белсата».

Апошнім часам заробкі ў Беларусі раслі, аднак гэты рост апярэджваў рост эканомікі. Прычына — у дэфіцыце працоўных рук праз дэмаграфію і міграцыю. Калі палітычны і эканамічны курс застанецца нязменным, краіну не чакае імгненны калапс і разбурэнне. Але яна будзе значна адставаць ад таго, як развіваюцца суседнія еўрапейскія краіны. Крук лічыць, што праз дзесяць гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая горш, чым сярэдні паляк. Ён прывёў прыклад Албаніі або Аргенціны, дзе стагнацыя назапашвалася паступова, пакуль людзі не ўсвядомілі, што жывуць у адсталым, несучасным свеце.

За пяць гадоў колькасць ІП зменшылася на чвэрць

За пяць гадоў колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі зменшылася на чвэрць. У 2021 годзе іх было каля 270 тысяч, цяпер стала 202,5 ​​тысячы.

Жорсткім для ІП стаў менавіта апошні год, падчас якога сышлі з бізнесу ці перарэгістраваліся як юрыдычныя асобы 14% ад усіх іпэшнікаў. Скарачэнне абумоўленае тым, што год ад года змяншаецца колькасць відаў дзейнасці, якімі могуць займацца ІП. Індывідуальныя прадпрымальнікі па-ранейшаму займаюцца аптовым і рознічным гандлем і рамонтам аўтамабіляў, перавозкамі, лагістычнымі паслугамі і дастаўкай — сёння гэта самыя папулярныя віды дзейнасці ў беларускіх ІП, піша “Еўрарадыё”.

Якія кампетэнцыі дапамагаюць знайсці працу?

Калі вы думаеце, што дыплома і вопыту дастаткова, каб атрымаць працу, вы можаце быць здзіўлены. Кампаніі ў Польшчы ўсё часцей шукаюць людзей, якія могуць адаптавацца, супрацоўнічаць і развівацца. Кампаніі больш не шукаюць толькі людзей, якія падыходзяць сённяшняму дню, але і тых, хто можа адаптавацца да зменлівых роляў, інструментаў і мадэляў працы.

Даследаванне ManpowerGrouр паказвае, што гнуткасць і гатоўнасць да навучання цяпер займаюць першае месца, іх адзначаюць 39% працадаўцаў. За імі ідуць прафесіяналізм і працоўная этыка (36%), а таксама навыкі камунікацыі і працы ў камандзе (33%). Далей ідуць крытычнае мысленне (28%), лічбавыя навыкі (25%) і кіраванне часам (22%).

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц.