Як паведамілі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі пабіты месячны рэкорд па куплі новых машын. Так, у жніўні ў краіне прадалі 4 тысячы 916 новых легкавых аўто і лёгкага камерцыйнага транспарту. Гэта самы высокі паказнік бягучага года, і ў два разы больш, чым годам раней. А самай папулярнай маркай машын стаў брэнд “Джылі”. На яго прыходзіцца 49 працэнтаў ад агульнай колькасці прададзеных машын.
І паўстае пытанне, а чаму беларусы пачалі так актыўна набываць новыя аўто? Паводле экспертаў, рост продажу звязаны з тым, што дылеры істотна пашырылі свае прапановы, а пакупнікі павялічылі попыт. Людзі сталі больш набываць транспарт, бо аўтакрэдыты і лізінг цяпер больш даступныя. Сярод іншых прычын называецца рост даходаў насельніцтва, а таксама існуючыя складанасці з увозам аўтамабіляў з-за мяжы. Таму тут мае поспех “Джылі”. Што тычыцца электрычных машын, то за восем месяцаў года яны склалі 5 працэнтаў ад продажу.
Берасцейская мытня канфіскавала польскі аўтобус
З рубрыкі – прыехалі. Польскі перавозчык на гэтым тыдні згубіў міжнародны аўтобус. Вінаваты – кіроўца – кажуць у беларускай мытні. Справа ў тым, што кіроўца польскага аўтобуса спрабаваў правезці ў Беларусь аўтазапчасткі, якія і выявілі на мытні ў Берасці. Ідзе адміністрацыйны працэс, аўтобус забралі. Гаворка ідзе пра міжнародны аўтобус “Мерседэс”, за стырном што праўда быў грамадзянін Беларусі, тармазныя дыскі, якія ён вёз, не былі задэклараваныя.
Агульны кошт запчастак і аўтобуса ацэньваецца на 322 тысячы рублёў. Кіроўцу пагражае штраф да 30 базавых, пры гэтым суд можа і не аддаць ужо ні тавар, ні аўтобус.
Засуха стала праблемай для польскіх фермераў
Гідролагі паведамляюць, што ў Польшчы цяпер назіраецца гістарычна нізкі ровень рэк. Прычына таму — працяглая засуха. Але найбольш засушліва ва Усходняй Польшчы. Так, Падляшскае ваяводства найбольш сёлета адчула ўплыў клімату на сельскую гаспадарку. Праз вышэйшую на 1-2 градусы тэмпературу ў параўнанні з мінулымі гадамі і меншую колькасць ападкаў. І ўжо цяпер ёсць прагнозы, што сёлетні ўраджай можа быць ажно на 20 працэнтаў ніжэйшым у параўнанні з мінулым годам.
У Падляшскім ваяводстве гэтая праблема ёсць на працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду, то бок ад сакавіка. Засуха ўзяла сваё на палове плошчаў пасеваў яравых і азімых збожжавых, клубніц, рапсу, пладовых культур. Цягам астатніх трох месяцаў кепская сітуацыя датычыць важнай культуры кукурузы — засуха пашкодзіла траціну пасеваў.
Нечакана, але “Фольксваген” можа зачыніць заводы ў Германіі
Каб скараціць выдаткі, кампанія “Фольксваген” можа закрыць некалькі заводаў і ўнесці змены ў калектыўныя працоўныя дамовы, паведамляе “Еўраньюс”. Такім чынам кіраўніцтва кампаніі хоча адмовіцца ад гарантый занятасці, якія былі прапісаныя ў дамовах ад 1994 года. Таксама работнікам заявілі, што канцэрн не будзе выконваць абяцанне не скарачаць персанал да 2030 года. Прычына такой нетыповай сітуацыі – ў складанасцях, якія перажывае еўрапейская аўтамабільная прамысловасць, на рынку з’явілася шмат новых гульцоў, канкурэнцыя абвастрылася.
Рэквізіты з “Гульні прэстолаў” выставілі на аўкцыён
Лотам тыдня можна назваць продаж мяча Джона Сноў ды іншых рэквізітаў знакамітага серыяла “Гульня прэстолаў”. Heritage Auctions разам с американской телекомпанией HBO выставяць на аўкцыён рэквізіты з серыяла. Стартавыя ўзносы кладаць ад 500 і да 20 тысяч даляраў. У спісе лотаў называецца сукенка Дэйнэрыс таргарыен, чэрапы драконаў, поўны камплект даспехаў Джэйеме Ланістэра і зубныя пратэзы белых хадакоў. Тыя, хто любіць “Гульню прэстолаў”, мяне зразумелі.
Таксама на аўкцыёне можна будзе купіць меч самаго Джона Сноў, вопратку персанажаў з эпізоду пра Чырвонае вяселле ды іншыя знакавыя серыяльныя рэчы. Маўляў, фанаты шоў змогуць забраць з сабою часцінку гісторыі.
Беларускае Радыё Рацыя