BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці адновіцца Poland Business Harbour для беларускага бізнэсу ў Польшчы?

26 студзеня на сайце Міністэрства замежных спраў Польшчы з’явіўся афіцыйны каментар, згодна з якім праграма «Poland Business Harbour» (PBH) – прыпынена. Гэтая праграма мела значны ўплыў на падтрымку прадпрымальнікаў, якія рэлакаваліся з Беларусі, у тым ліку пасля рэпрэсій.

Сітуацыю каментуе прадстаўнік Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой ABBA Юры Козікаў:

-Прыпынена – гэта не зачынена, па-першае. Па-другое, польскі бок таксама кажа пра тое, што такая спецыяльная візавая праграма патрэбная. На наш погляд, можа з новымі ўмовамі патрэбная спецыяльная візавая праграма для прадпрымальнікаў. Падтрымка менавіта беларускіх прадпрымальнікаў, падтрымка эканомікі Польчшы. Мы таксама бачым тое, што тая праграма якая была мела пэўныя вады, і гэтым карысталіся несумленныя грамадзяне і кампаніі.

Па словах прадстаўніка, Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой ABBA працягне дыялог з афіцыйнымі прадстаўнікамі польскага боку для забеспячэння беларусаў працуючымі механізмамі развіцця бізнесу. ABBA збірае прапановы для выпрацоўкі лепшых рашэнняў і просіць дасылаць іх на Тэлеграм і пошту.

Беларускае Радыё Рацыя