Некаторыя часам мараць з’ехаць за мяжу і жыць недзе каля мора або ў папулярнай сталіцы кшталту Парыжа. Але ці магчыма сапраўды прамяняць беларускія вуліцы на замежныя? Выяўляецца, што так. Разгледзім прыклады таго, якую замежную нерухомасць можна набыць па коштах кватэраў у Беларусі.
Менск або Парыж
Аднапакаёвая кватэра з метражом 55 метраў на вуліцы Харужай у Менску будзе каштаваць каля 196 000 еўра. За гэтыя грошы можна набыць кватэру нават у Парыжы або Рыме.
Так у Парыжы кватэру можна набыць нават танней, за 182 000 еўра, а то і за 159 000 еўра. Але і метраж такіх кватэр будзе істотна меншы, усяго 20 і 17 метраў квадратных адпаведна.
Двухпакаёвая кватэра памерам 50 квадратных метраў на вуліцы Бялінскага будзе каштаваць каля 93 000 еўра. За такія грошы ў Парыжы нешта набыць можна хіба толькі цудам. А вось у Рыме магчыма адшукаць больш прывабныя і больш танныя варыянты. Напрыклад кватэру памерам 65 метраў квадратных усяго за 85 000 еўра.
На 75 000 еўра у Гішпаніі можна прыдбаць і зусім агромністую нерухомасць – танхаўс плошчай 270 метраў квадратных з чатырма пакоямі.
Падобная нерухомасць патрабуе дадатковых выдаткаў і высілкаў на рамонт. Але можна знайсці варыянты меншага памера, ды значна ў лепшым стане. Так, адразу гатовыя для пражывання апартаменты плошчай 67 метраў квадратных можна знайсці ў Гішпаніі за 70 000 еўра.
Пераехаць з Барысава ў Рым ці да марскога ўзбярэжжа
Можа падавацца, што толькі жыхары сталіцы, у лепшым выпадку буйных абласных гарадоў могуць перабрацца ў іншую краіну, а жыхарам рэгіянальных гарадоў – дзе нерухомасць каштуе значна менш – спадзявацца няма на што. Але насамрэч гэта не зусім так. Калі паглядзець прыклады сярод рэгіянальных гарадоў, напрыклад Барысаў, то і тут мясцовую кватэру можна прамяняць на замежную.
Чатырохпакаёвая кватэра на 84 квадратных метры на вуліцы Трусава абыйдзецца ў 71 000 еўра. Нават за меншыя грошы, чым гэта барысаўская кватэра – за 69 000 еўра – можна набыць апартаменты памерам 45 метраў ажно ў Рыме. Дакладна за такую сумму на 69 000 еўра можна стаць уласнікам вельмі добрай кватэры каля самага мора ў Эмпурыабрава – курортным горадзе Гішпаніі.
Двухпакаёвая кватэра каля 53 метраў квадратных на вуліцы Чалоўскай прадаецца за 59 000 еўра. Падавалася б гэта зусім мала. Але і з такім бюджэтам магчыма падабраць прывабныя варыянты. Напрыклад у Партугаліі можа набыць 125 квадратных метраў за 45 000 еўра, 40 метраў за 43 000 еўра або 32 метры за 40 000 еўра.
Ці з’язджаць з Беларусі, вядома, кожны вырашае сам. У кожным разе, і Беларусь мае ўсе шанцы, каб аднойчы стаць краінай з якой не толькі не хочацца з’язджаць, у якой будзе бяспечна і камфортна, але і ў якую захочуць пераязджаць іншыя, мо нават з Парыжа і Рыма.
К.С., Беларускае Радыё Рацыя