BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці можна ў Беларусі ўручыць біткоін у падарунак блізкім?

Нядаўна ў МУС звярнулася дзяўчына, каб даведацца, ці можна ўручыць біткоін у падарунак бацьку, піша zviazda.by. Ці законныя такія дзеянні ў Беларусі і як лепш паступіць у сітуацыі, якая склалася?

Участковы інспектар Партызанскага РУУС сталіцы Яраслаў Якель расказаў, як правільна парадаваць бацьку ў яго дзень нараджэння. Супрацоўнік МУС у першую чаргу параіў вывучыць указ № 367 «Аб звароце лічбавых знакаў (токенаў)».

У гэтым дакуменце дакладна сказана, хто можа набываць, прадаваць крыптавалюту і якімі спосабамі. Ва ўказе прапісана, што фізічныя асобы маюць права рэалізоўваць токены двума спосабамі.

Першы — выкарыстоўваць ужо наяўную крыптавалюту на афіцыйнай беларускай або замежнай крыптаплатформе.

Другі — за наяўныя грошы, з банкаўскай карты або электроннага кашалька (першая купля або папаўненне балансу) толькі ў арганізацый або асоб, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі ПВТ. Для таго каб паднесці ў падарунак біткоін, падыдзе апошні спосаб.

У МУС рэкамендуюць не купляць крыпту ў іншых фізічных асоб, бо гэта забаронена. Таксама варта ставіцца да куплі-продажы біткоінаў з усёй адказнасцю — ёсць шанец нарвацца на ашуканцаў.