BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская ў Варшаве абмеркавала праблемы беларускага бізнесу

Святлана Ціханоўская і Павел Латушка сустрэліся з міністрам развіцця і тэхналогій Польшчы Кшыштафам Пашыкам.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні падтрымкі беларускай дэмакратычнай супольнасці, бізнесу і беларусаў. У Польшчы цяпер зарэгістравана больш за 18 тысяч прадпрымальнікаў і кампаній з беларускімі ўладальнікамі. Ціханоўская падкрэсліла важнасць  падтрымкі сумленнага бізнесу, які прытрымліваецца дэмакратычных і еўрапейскіх каштоўнасцей і не супрацоўнічае з рэжымам Лукашэнкі.

Па выніках сустрэчы стала вядома, што Міністэрства апублікуе інструкцыі для беларускага бізнесу і беларусаў, якія хочуць пачаць прадпрымальніцкую дзейнасць у Польшчы, а таксама інфармацыю пра існуючыя магчымасці падтрымкі. Бакі таксама дамовіліся аб правядзенні ў гэтым годзе вялікага беларуска-польскага бізнес-форуму.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tsikhanouskaya.org