У Дэпартаменце міграцыі Літвы паведамілі, што з першага ліпеня іншаземцы, якія прыязджалі на працу на падставе нацыянальных ці шэнгенскіх візаў, на падставе дазволаў на пражыванне, выдадзеных у іншых краінах Еўразвязу або ў межах бязвізавага рэжыму, больш не змогуць працаваць у Літве без наяўнасці часовага дазволу на пражыванне ў краіне.

Дазвол на часовае пражыванне не спатрэбіцца толькі ў выключных выпадках, калі іншаземцы прыбываюць у Літву на законных падставах і дадаткова адпавядаюць пэўным крытэрам, якія вызваляюць іх ад абавязку атрымання дазволу на працу.
У канцы чэрвеня ў Службе занятасці Літвы паведамілі, што найбольшую колькасць дазволаў на працу ў краіне выдалі грамадзянам Беларусі, але апошнім часам імкліва павялічваецца колькасць працоўных з краін Цэнтральнай Азіі. Згодна з інфармацыяй ведамства, дазволы на працу ў Літве атрымалі 48 600 грамадзян Беларусі.