BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым заменяць расейскі газ пасля спынення Украінай транзіту

Пасля таго, як Украіна спыніла транзіт газу з Расеі ў Еўропу, пастаўкі газу ў дзяржавы Еўрапейскага Звяза былі забяспечаны альтэрнатыўнымі маршрутамі праз Германію і Італію, а таксама шляхам адбору газу са сховішчаў.

Пра гэта ішла гаворка на пазачарговым пасяджэнні Каардынацыйнай групы ЕЗ у газавых пытаннях, якое адбылося 2 студзеня, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на прэс-службу Еўракамісіі.

Еўракамісія канстатавала адсутнасць праблем з пастаўкамі газу ў 2025 годзе.

Энергетычная бяспека ЕЗ таксама была ўзмоцнена «новымі значнымі магутнасцямі па імпарце звадкаванага газу з 2022 года», паведамілі ў Еўракамісіі.

У прыватнасці, паказчык захоўвання газу ў сховішчах ЕЗ цяпер знаходзіцца на ўзроўні 72%, што некалькі вышэй, чым сярэдні паказчык для гэтай пары года — 69%.