BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чыноўнікі прызналі, што бульбы не хапіла з-за рэгулявання цэн

Разбіраючыся з праблемамі з бульбай, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызнала парушэнне.

Фота: ctv.by

Як расказала намеснік міністра Наталля Васілеўская ў інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны», прадукцыя ў стабілізацыйных фондах была добрай якасці, але ў сетку не пастаўлялася. Прычына — у цэнавым рэгуляванні і дыспарытэце цэн. У красавіку бульба ў Беларусі была на 50% таннейшая за бульбу ў Расіі. У чэрвені гэта розніца ў цане скарацілася да 9%. На фоне гэтага прынялі закон, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак за невыкананне абавязкаў па пастаўцы плода-агародніннай прадукцыі. За парушэнне — штраф памерам ад 5 да 200 базавых велічынь.