Таргі на БФБВ на гэтым тыдні пачаліся з росту даляра і еўра. Расейскі рубель і юань патаннелі.

Даляр сёння вырас на 0,19%, ці на 0,61 капейкі, да 3,1913 рубля.
Еўра падаражэў на 0,34%, ці на 1,4 капейкі, да 3,5543 рубля.
Расейскі рубель знізіўся на 0,03%, ці на 0,1 капейкі. За 100 расейскіх рублёў давалі сёння 3,509 беларускага рубля.
Юань патаннеў на 0, 1%, або на 0, 46 капейкі. 10 юаняў ацанілі ў 4,5223 рублі.






