BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля


Сёння, 27 лістапада, на таргах у Менску амерыканская валюта вырасла да 3,5 беларускага рубля. Даляр даражэе кожны дзень з канца кастрычніка. У пачатку года амерыканская валюта каштавала 3 рублі 18 капеек.

Еўра сёння падаражэў на 7,22 капейкі да 3,725.

Расейскі рубель апусціўся на 2,22 капейкі да 3,3073 за 100 адзінак.

Кітайскі юань вырас на 4,36 капейкі да 4,8508 за 10 адзінак.