BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Даследванне BEROC: 35% мігрантаў-беларусаў плануюць вярнуцца ў Беларусь

Даследчы цэнтр BEROC пры падтрымцы Фонду Фрыдрыха Эберта правёў даследаванне, прысвечанае тэме адаптацыі мігрантаў з Беларусі і Украіны на працоўным рынку Еўразвязу.

Прэзентацыя даследавання адбылася на інтэрнэт-пляцоўцы «Прэс-клуб Беларусь». Кажа аўтар даследавання, спікер прэзентацыі — Віялета Панасевіч:

У цэлым з 2020 года з Беларусі па розных ацэнках выехала каля паўмільёна чалавек, большая частка апытаных пражывае менавіта на тэрыторыі Польшчы. 35% беларусаў паведамілі, што яны мяркуюць вярнуцца ў Беларусь. Першай па папулярнасці прычынай сярод беларускіх эмігрантаў з’яўляецца змена ўлады ў Беларусі, наступная – гэта змена ўлады ў Расеі і змяненне знешняй палітыкі.

Кажа аўтар даследавання, сацыёлаг і акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі:

Украінцы нейкім чынам здолелі ўладкавацца наёмнымі працаўнікамі ў дзяржсектары: 7% супраць 1% беларусаў. Украінцы часцей звярталіся ў фармальную службу занятасці. Беларусы часцей шукалі працу праз дыяспару, прычым значна часцей.

Паводле сацыёляга, даследаванне паказала, што захаваць свой капітал у эміграцыі беларусам, як і ўкраінцам, складана. Веданне сітуацыі з міграцыяй дапаможа ўявіць працэсы, якія адбудуцца па вяртанні людзей дамоў. А таму BEROC будзе сачыць за сітуацыяй цягам будучага году і публікаваць новыя даследванні.

Вынікі даследавання «Адаптацыйныя стратэгіі мігрантаў з Беларусі» можна паглядзець тут.

Беларускае Радыё Рацыя