Доля Беларусі ў сусветным гандлі каліем зменшылася з 9% у 2021 годзе да 6% у 2024 годзе. У абсалютным значэнні продажы знізіліся з 5,1 млн да 4 млн т. Такія даныя змяшчае даклад «Перспектывы харчавання» Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО).

Пры гэтым доля Расеі за гэты ж перыяд вырасла з 18 % у 2021 годзе да 25 % — у 2024 годзе. Гэта адбылося дзякуючы скасаванню некаторых абмежаванняў на пастаўкі ўгнаенняў з Расеі.