Аматары кавы могуць хутка заўважыць павышэнне цэнаў на іх улюбёны ранішні напой, бо цана кавы на сусветных рынках дасягнула рэкорднага ўзроўню, паведамляе BBC.

Станам на 10 снежня цана на гатунак кавы арабіка, які складае асноўную частку сусветнай вытворчасці кавы і які павялічыўся сёлета больш чым на 80%.
Гэта адбываецца на фоне чакання зніжэння ўраджаю, паколькі дзве найбуйнейшыя краіны-вытворцы, Бразылія і Віетнам, сутыкнуліся з дрэннымі ўмовамі надвор’я, а папулярнасць кавы працягвае расці. Адзін з экспертаў паведаміў BBC, што брэнды кавы разглядаюць магчымасць павышэння цэнаў у наступным годзе.
Кава з}яўляецца другім у свеце таварам паводле аб’ёму продажаў у свеце пасля нафты, і яе папулярнасць расце.
Фота: bm.ge