BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Другі дзень Форуму Астрожскіх: адмоўныя прагнозы для эканомік Беларусі і Украіны

12 лістапада ў Львове працягнуўся чацвёрты беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх. Другі дзень быў прысвечаны тэме “Сцэнары аднаўлення эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Украіны пасля заканчэння вайны”.

Паводле ўдзельніка панэлі, палітычнага аналітыка Дзмітрыя Літвіна, прагнозы для эканомік абедзвюх краін выглядаюць досыць змрочна:

– У будучыні чакаецца дэградацыя старых вытворчасцяў. Яшчэ будзе праблема з працоўнай сілай, як у Беларусі, так і ва Украіне. У два з паловай разы ўпала колькасць студэнтаў ва Украіне. І будзе яшчэ канкурэнцыя за працоўныя рэсурсы паміж краінамі. І калі Беларусь застанецца з Расеяй, то эканамічныя стасункі сур’ёзна зруйнуюцца. Эканоміка мілітарызаваная, пасля спынення вайны гэта ўсё будзе змярцвелы капітал.

На панэлі таксама абмяркоўваліся магчымыя сцэнары аднаўлення супрацоўніцтва паміж беларускімі і ўкраінскімі бізнес-структурамі, механізмы міжнароднай падтрымкі і пытанні кампэнсацыі шкоды, якая нанесена Украіне з тэрыторыі Беларусі ў выніку расейскай агрэсіі. Беларусь можа быць прыцягнута да выплаты каля 3 млрд даляраў, тады як патрабаванні да Расеі складаюць ужо 2 трлн даляраў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя