Менская фабрыка “Камунарка” пачне вырабляць цукеркі з дубайскага шакаладу, яны з’явяцца ў продажы ўжо гэтай вясной, паведамляе БелТА.

Дубайскі шакалад стаў фаварытам продажаў у многіх краінах свету. Уся “соль” ў яго начынцы з сумесі катаіфа і фісташак.
Рыхтаваць на “Камунарцы” цукеркі будуць уручную з малочнага шакаладу, цеста катаіфа, фісташкавай пасты на аснове белага шакаладу, зялёнай гарбаты матча і сметанковага масла. “Наш варыянт найболей набліжаны да класічнага. Часцяком тое, што сёння з’яўляецца на рынку, мае вельмі аддаленае дачыненне да ўсходняй прысмакі, паколькі выкарыстоўваецца толькі назва”, – патлумачыла намесніца галоўнага тэхнолага фабрыкі Ірына Адарчанка.
Таксама сярод амбіцыйных планаў фабрыкі і выпуск іншых салодкіх навінак, напрыклад, жэлейных цукерак з экзатычнымі начынкамі: кактус, манга, маракуя, ружовы персік.






