BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзідэнт Дуда заклікаў дэмантаваць “Паўночныя патокі”

Расейскія газаправоды “Паўночны паток” неабходна дэмантаваць, паколькі газавыя патокі з РФ у Заходнюю Еўропу нельга аднаўляць нават у выпадку падпісання міру паміж Кіевам і Масквой.

Фота: iStock

Аб гэтым у інтэрв’ю BBC News заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Па ягоных словах, дэмантаж гарантуе, што такія краіны, як Нямеччына, не паддадуцца спакусе аднавіць расейскія пастаўкі газу. Ён дадаў, што размова ідзе не толькі аб энергетычнай і ваеннай пагрозе, але і аб эканамічным дамінаванні Масквы.

“Я магу толькі спадзявацца, што еўрапейскія лідары дадуць урокі з расейскай агрэсіі супраць Украіны і праціснуць рашэнне ніколі не аднаўляць прапампоўванне газу па гэтым газаправодзе”.

Нагадаем, газаправод “Паўночны паток” быў пабудаваны расейскім газавым гігантам “Газпром” і паміж Расеяй і Паўночнай Германіяй.

“Паўночны паток-1” быў спынены ў 2022 годзе, а “Паўночны паток-2 ” так і не быў задзейнічаны пасля ўварвання ва Украіну. Абодва газаправоды былі пашкоджаныя ў выніку выбухаў у 2022 годзе.