BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Два энергаблокі БелАЭС забяспечваюць каля 40% ад патрэбы Беларусі ў электраэнергіі

Гэта “выводзіць Беларусь у лік сусветных лідараў па долі атамнай генерацыі ў агульным энергабалансе краіны”, распавядае намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу — начальнік навучальна-трэніровачнага цэнтра РУП “Беларуская атамная электрастанцыя” Аляксандр Ерын.

“Усяго з моманту сінхранізацыі турбагенератара першага энергаблока БелАЭС з энергасістэмай Беларусі выпрацавана звыш 23 млрд кВт.гадз электраэнергіі”, — дадае атамшчык.

Reform.by заўважае, што эксперты ацанілі выдаткі на ўзвядзенне і запуск БелАЭС у 6 мільярдаў 840 мільёнаў даляраў. У гэтую суму ўваходзяць не толькі сродкі расейскага крэдыту, але і інвестыцыі Беларусі ў інфраструктуру, неабходную для функцыянавання станцыі.Лукашэнка па-ранейшаму выказвае надзею прадаваць электраэнергію, якая выпрацоўваецца БелАЭС, Літве і Латвіі. Ён упэўнены, што яны пагодзяцца на гэта праз выгадную цану. Аднак прынамсі ў Літве атамную электрастанцыю ў Астраўцы, менш чым за 40 км ад Вільні, лічаць пагрозай, а не магчымасцю зэканоміць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: прэс-служба Мінэнерга