МАРГ і буйныя гандлёвыя арганізацыі падпісалі пагадненне аб падаўжэнні сацыяльных скідак для ўразлівых катэгорый насельніцтва да канца 2025 года, паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Па сацыяльных картках пенсіянеры, шматдзетныя сем’і і малазабяспечаныя грамадзяне могуць набыць са скідкай да 10% 29 груп тавараў першай неабходнасці. Да іх адносяцца: хлеб, мука, яйкі, макароны, малако, кефір, смятана, тварог, гародніна, пярловая крупа, аўсяныя шматкі, тушкі курэй і куранят, свініна, ялавічына і інш.
Пагадненне падпісана з арганізацыямі, доля якіх складае каля 60% у агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту харчовых тавараў па рэспубліцы – гэта Белкаапсаюз, “Юніфуд”, Гандлёвы дом “Прастора”, “Дабраном”, “Дорарс”, “Еўраопт”, “Санта Рытэйл”, “ГРИНРОЗНИЦА”, “БелМаркетКомпани” і інш.