BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзяржаўныя медустановы змогуць аказваць платныя паслугі ў выходныя

Урад Беларусі ўдасканаліў парадак аказання платных медыцынскіх паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя, адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка, паведамляе Telegram-канал урада.

Фота: avaclinic.ru

У прыватнасці, дзяржустановам даецца права аказваць платныя паслугі ў выхадныя і ў святы. Таксама пашыраецца дзеючы пералік платных медыцынскіх паслуг. У яго ўключаць самыя папулярныя “медыцынскія ўмяшанні (у асноўным хірургічнага профілю)” і дыягнастычныя даследаванні. Адзначаецца, што ўсе гэтыя паслугі будуць аказваць у дзяржаўных медустановах, “якія маюць неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу і кадравы патэнцыял”.