Камітэт дзяржкантролю пачаў маштабныя праверкі працы беларускіх рынкаў, на якіх прадаюць прадукты харчавання.

Падчас рэйдаў кантралёры вывучаюць выкананне заканадаўства на рынку, у тым ліку — аб якасці і бяспецы прадукцыі. Таксама яны звяртаюць увагу на даступнасць гандлёвых месцаў і магчымасць продажу прадукцыі ўласнай вытворчасці. Правераць і прадаўцоў — ці не завышаюць яны цэны.
У КДК заяўляюць, што падчас праверак будуць шукаць неабгрунтаваныя пасярэдніцкія структуры пры продажы беларускай прадукцыі.
Такія рэйды Дзяржкантроль намераны правесці ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: zviazda.by