BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзясяткі авіякампаній РФ могуць збанкрутаваць у 2025 годзе

Дзясяткі расейскіх авіякампаній могуць збанкрутаваць у 2025 годзе. Прычынай рэзкага пагаршэння фінансавага становішча сталі даўгі за лізінг.

фота: peterburg.ru

Расейскае выданне “Известия” піша, што пасля ўвядзення санкцый у 2022 годзе з-за поўнамаштабнага ўварвання расейскай арміі ва Украіну многія авіякампаніі спынілі плаціць за лізінг.

Улады РФ дазволіла ў 2025 годзе спісаць даўгі, але гэтыя сумы абкладаюцца падаткам на прыбытак у памеры 25%, што аказвае на кампаніі занадта моцны фінансавы ціск. Справа ў тым, што спісаная крэдыторская запазычанасць ставіцца да “пазарэалізацыйных даходаў”, а “зэканомленыя” грошы лічацца прыбыткам, які падлягае падаткаабкладанню.

Так, пад ударам апынуліся каля 30 кампаній, якія забяспечваюць 26 працэнтаў унутраных пасажырскіх перавозак.

Варта адзначыць, што некаторыя расейскія авіякампаніі ўсё ж змаглі выкупіць лізінгавыя самалёты за сродкі Фонду нацыянальнага дабрабыту, але зрабілі гэта толькі “Аэрафлот”, “Уральскія авіялініі” і S7 Airlines. У першым квартале 2024 года колькасць такіх самалётаў склала 165 з 400.