Сама меней 65 нафтавых танкераў кінулі якар у розных кропках, у тым ліку ля берагоў Кітая і Расейскай Федэрацыі. Прычынай стаў новы пакет санкцыяў ЗША ад 10 студзеня, паведамляе unian.net.

Выданне Reuters піша, што пяць з гэтых танкераў спыніліся ля кітайскіх партоў, яшчэ сем кінулі якар ля Сінгапура, а астатнія спыніліся ля расейскіх берагоў у Балтыйскім моры і на Далёкім Усходзе.
Прыпынак гэтых танкераў узмацняе ціск на судны, якія пацярпелі ад папярэдніх санкцый ЗША. Да іх адносяцца яшчэ 25 нафтавых танкераў, якія стаялі нерухома ў розных месцах, у тым ліку каля іранскіх партоў, а таксама паблізу Суэцкага канала.
Некаторыя парты прынялі меры да ўвядзення апошніх санкцый, што яшчэ больш пагоршыла сітуацыю. Група партоў Шаньдун забараніла танкерам, якія трапілі пад амерыканскія санкцыі, заходзіць у свае парты. Паводле ацэнак аналітыкаў, каля 10% сусветнага танкернага флота патрапілі пад санкцыі ЗША.






