BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзмітрый Крук: Беларуская эканоміка ў стагнацыі з 2012 года, і рухаецца да спаду

Сусветны банк апублікаваў студзеньскі выпуск свайго прагнозу «Перспектывы сусветнай эканомікі». У ім рост ВУП Беларусі ў 2024 годзе ацэнены ў 0,8 працэнта. Такія ж тэмпы СБ прагназуе на 2025 год, што не можна не непакоіць на фоне росту Польшчы ў 3,1% ці хаця б той жа Расеі – 1,3%

Дзмітрый Крук. Здымак: Белсат

Вольга Сямашка, пагутарыла з сябрам Каардынацыйнай рады, старэйшым навуковым супрацоўнікам BEROC Дзмітрыем Круком пра тое, наколькі справядлівы прагнозы Сусветанага банка ў дачыненні да Беларусі; чаму стагнацыя – пакуль лепшае, што можна назіраць у беларускай эканоміцы; як на яе ўплываюць санкцыі і адток кадраў з Беларусі; наколькі моцная эканамічная залежнасць Беларусі ад Расеі; ды як ашчаджаць фінансы беларусам у такіх варунках.

– У 2023 годзе Беларусь трошкі перавысіла ровень 2019 году і не дацягнула да 2021 году. Планы ўраду 3,8%, што афіцыйна стаяць на 2024 год – гэта амбіцыя на тое, каб пакарыць новы максімум. Больш рэалістычная лічба, якую дае ўсясветны банк, гэта фактычна вяртанне на ровень 2021 году. Значна больш рэалістычным будзе, што кажа ўсясветны банк, а мы кажам, што дыяпазон, ад 0 да 2% – найбольш імаверны дыяпазон, дзе будзе тэмп прыросту ў 2024 годзе. У значнай ступені прырост будзе дасягнуты з пункту гледжання выкарыстання вытворчых магутнасцяў, попыту, які існуе. То бок тыя сегменты, дзе беларускія тавары, на якія рынкі патрапяць, дзе ёсць попыт, яны фактычна ўжо пераважна зрэалізаваныя. Выйсці за гэтыя межы маларэалістычна. Нават, калі б гэта здарылася, вытворчыя магутнасці, пераважна абмежаваныя і не дадуць гэта зрабіць. Таму па інерцыі рост будзе працягвацца, але ён будзе затухаць. Па тым прычынам, што я пералічыў, дадатак да гэтага тое, што замаруджванне росту будзе ў Расеі, наогул канкураваць на расейскім рынку будзе ўсё цяжэй.

РР: Таксама ў прагнозе ўсясветнага банку ўжываецца слова стагнацыя на гэтыя будучыя два гады. Ці можам мы ўжываць такое слова?

– Мы можам ужываць не толькі зараз, а пачынаючы дзесьці з 2012 года. Ровень, на якім мы сёння, ён, калі параўноўваць з 2012 годам, на 5% больш, чым у 2012 годзе. То бок за 12 гадоў мы выраслі на велічыню шмат краін, якія падрастаюць літаральна за год. І сярэдні тэмп росту ўжо больш чым за апошняе дзесяцігоддзе ён быў менш за 1% у год. І паводле ўсіх стандартных крытэрыях гэта стагнацыя, таму стагнацыя гэта не навіна для беларускай эканоміцы, стагнацыя гэта стан, у якім мы, пачынаючы прыкладна з 2012 году. І гэта не праблема, гэта найлепшае, што можа здарыцца. Праблема гэта спад і новая рэцэсія. Такі сцэнарны набор ёсць у Беларусі, лепшага, на жаль, няма.

З «Госцем Рацыі» – сябрам Каардынацыйнай рады, старэйшым навуковым супрацоўнікам BEROC Дзмітрыем Круком, камунікавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя