BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЕАБР растлумачыў рост эканомікі Беларусі падтрымкай унутранага спажывання

Рост ВУП Беларусі падтрымліваецца за кошт унутранага спажывання. Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).

“Беларусь захоўвае ўстойлівыя тэмпы росту эканомікі. ВУП павялічыўся на 3,1% г/г у студзені-сакавіку 2025г. Рост падтрымліваецца сектарамі, арыентаванымі на ўнутранае спажыванне: рознічны таваразварот вырас на 10,8% г/г, таваразварот грамадскага харчавання на 5,5% г/г», – гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым тэмпы росту прамысловасці захоўваюцца на ўзроўні ніжэй за тэмпы росту ВУП.