BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЕК выдзеліць Польшчы €52 млн на ўмацаванне межаў з Беларуссю і РФ

Еўрапейская камісія выдзеліць Варшаве €52 млн на ўзмацненне межаў з Беларуссю і РФ. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк.

“€52 млн пойдуць на ўмацаванне польска-беларускай і польска-расейскай межаў. З гэтай сумы будзе пабудавана асфальтаваная дарога ўздоўж мяжы, закуплены дроны і іншыя тэхналагічныя прылады”, – сказаў кіраўнік МУС Польшчы, якога цытуюць польскія СМІ.

Міністр аб’явіў аб мерах, якія дазволяць выключыць сітуацыі, калі нелегальныя мігранты могуць перасякаць рэкі, вадасховішчы і водна-балотныя ўгоддзі.

“Гэта прыярытэт для Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі”, – падкрэсліў ён.