BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Экспарт расейскага паліва ў кастрычніку дасягне васьмігадовага мінімуму

У кастрычніку расейскі экспарт нафтапрадуктаў дасягне самага нізкага ўзроўню за восем гадоў з-за рэзкага падзення аб’ёмаў нафтаперапрацоўкі.

Паводле дадзеных аналітычнай кампаніі Vortexa Ltd, сабраным Bloomberg, марскія пастаўкі паліва ў сярэднім складалі каля 1.9 млн барэляў у суткі ў першыя 20 дзён кастрычніка. Гэта на 11% менш, чым у папярэднім месяцы і крыху ніжэй за жнівеньскі ўзровень, які стаў самым нізкім з пачатку 2016 года.

Зніжэнне экспарту супала з падзеннем тэмпаў работы НПЗ да самага нізкага ўзроўню больш як за два гады, у прыватнасці з-за сезонных рамонтаў, якія абмяжоўваюць аб’ёмы нафтапрадуктаў. На актыўнасць таксама можа паўплываць зніжэнне прыбытку ад перапрацоўкі, што робіць яго менш прывабным для асобных прадпрыемстваў.

Пастаўкі нафты з Расеі з’яўляюцца ключавым індыкатарам для рынку, аднак улады засакрэцілі афіцыйныя звесткі аб здабычы.

Экспарт дызельнага паліва і газойлю ўпаў на 10% у параўнанні з папярэднім месяцам, дасягнуўшы 735000 барэляў у суткі.

Пастаўкі ў Афрыку выраслі, а вось грузы ў Паўднёвую Амерыку скараціліся ўдвая. Пастаўкі прамагоннага бензіну скараціліся амаль на 8 працэнтаў да 317 тыс. барэляў за суткі, што з’яўляецца самым нізкім паказчыкам з 2016 года.

Экспарт у Азію і Паўднёвую Амерыку скараціўся, у той час як пастаўкі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты рэзка выраслі.

Аб’ёмы бензіну і кампанентаў сумесяў павялічыліся на 7% да 73 тыс. барэляў у суткі, у той час як экспарт авіягазу скараціўся на 9% да 33 тыс. барэляў у суткі.

Экспарт мазуту ўпаў на 20 працэнтаў да пяцімесячнага мінімуму і склаў 583 тыс. барэляў за суткі, адступіўшы ад высокіх узроўняў, зафіксаваных у пачатку кастрычніка.