Даследчы цэнтр BEROC правёў анлайн-прэзентацыю абноўленых матэрыялаў «Маніторынгу эканомікі Беларусі» за першы квартал 2025 года. У ходзе мерапрыемства эксперты прадставілі свежы макраэканамічны прагноз і прааналізавалі ключавыя тэндэнцыі развіцця беларускай эканомікі.

Эканаміст BEROC Дзмітрый Крук адзначыў, што ў 2025 годзе чакаецца істотны нядоўгі рост рэальных заробкаў:
-Заробак абганяе рост прадукцыйнасці. Рэальныя ўдзельныя выдаткі на працу дасягнулі свайго гістарычнага піку.
Навуковы супрацоўнік BEROC Анатоль Харытончык паведаміў, што цэнтр палепшыў прагноз росту ВУП у Беларусі на 2025 год:
-Дзякуючы больш мяккім грашова-крэдытным умовам рост ВУП у бягучым годзе чакаецца больш высокім. Вырасце на 2 – 3% па выніках гэтага года. Экспарт у нас аслабне ў сувязі з узросшай канкурэнцыяй на расейскім рынку.
BEROC таксама павысіў прагноз інфляцыі: да канца 2025 года яна можа дасягнуць 7–9%, а ў 2026 годзе — 9–11%. Інфляцыйны ціск, як мяркуецца, будзе ўзмацняцца за кошт росту выдаткаў на працу, аслаблення нацыянальнай валюты і змякчэння кантролю за цэнамі.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя