BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Эксперты сказалі, што падаражэе ў бліжэйшы час

Беларуская эканоміка мае больш за дзве трэці знешніх сувязей з краінамі ЕАЭС і Кітаем. Працэсы ў гэтых рэгіёнах свету набываюць нечаканы характар. Да прыкладу, у Расеі за 2025 год кава арабіка можа падаражэць да 40%. Пра гэта паведамілі ўдзельнікі рынку са спасылкай на галіновую статыстыку.

Пры гэтым упакоўкі гарбаты, кава, шакаладу і масла могуць стаць менш на 10-20%. Гэта звязана з тым, што такія тавары схільныя да рызыкі шрынкфляцыі (то бок меншы аб’ём тавару з захаваннем цаны). Кава ў свеце вырасла ў цане да максімуму за 47 гадоў. Кошт кавы гатунку арабіка вырас да самага высокага ўзроўню з 1977 года. Таксама лімоны ў Расеі падаражэюць да 25%. Так мяркуюць аналітыкі са спасылкай на неўраджай у Турцыі і складаную лагістыку паставак садавіны з Егіпта, піша сайт banki24.by. Гэта адпаведна адаб’ецца і на Беларусі.

“Беллегпрам” хваліцца аднаўленнем паставак у краіны Еўразвязу

Дзяржаўны канцэрн “Беллегпрам” аднавіў пастаўкі ў краіны Еўразвязу. Пра гэта ў інтэрв’ю выданню “СБ. Беларусь сегодня” паведаміла старшыня канцэрна Таццяна Лугіна. Паводле яе, летась прадукцыя канцэрна пастаўлялася ў 50 краін свету.

“Прыемна, што аднавіліся пастаўкі ў краіны Еўрапейскага Звязу ў сярэднім з ростам у 1,3 разу, канцэрн актыўна ажыццяўляў пастаўкі ў Нідэрланды, Венгрыю, Літву, Латвію, Бельгію, Італію. Яшчэ адзін прыярытэтны вектар нашага экспарту — далёкая дуга, мы нарасцілі яго на рынкі Кітая (Ганконг, Тайвань), у Індыю, Егіпет ды іншыя дзяржавы гэтага рэгіёну ў 1,6 разу”, — паведаміла яна. Лугіна дадала, што прадпрыемствы канцэрна працягваюць шукаюць новыя лагістычныя маршруты і механізмы працы з партнёрамі з Еўразвязу, цытуе яе словы “Еўрарадыё”.

Якія краіны купляюць у Беларусі гарэлку

Асноўны аб’ём беларускага экспарту гарэлкі традыцыйна завязаны на Расею: у 2023 годзе на Беларусь прыпала 85,9% паставак. Але за мінулы год гэтая краіна не публікавала падрабязную знешнегандлёвую статыстыку.

Так, паводле афіцыйных звестак, за мінулы год Азербайджан імпартаваў беларускай гарэлкі на $1,18 млн, Кітай і Арменія – на $1,05 млн, а Грузія – на $1 млн. Дарэчы, летась Беларусь нават уваходзіла ў топ-5 пастаўшчыкоў гарэлкі ў Кітай. Гарэлку з Беларусі летась таксама куплялі краіны Балтыі, Германія, Польшча, Турцыя і Новая Зеландыя. Паведамлялі аб закупках Малдова, Узбекістан, Ізраіль і Славакія, піша Office Life.

У свеце ўзнік востры дэфіцыт фісташак

У свеце ўзнік востры дэфіцыт фісташак. Ва ўсім вінаваты “дубайскі шакалад” – шакаладныя батончыкі з фісташкавым начыннем, якія “з’явіліся нібыта з ніадкуль”, піша The Financial Times.

Усё адбылося з-за серыі відэаролікаў у ціктоку. Батончыкі кампаніі FIX з ААЭ не карысталіся вялікай папулярнасцю да 2023 года, пакуль цікток-ролік не ператварыў іх у “сусветную сенсацыю”. Відэа сабрала больш за 120 млн праглядаў і справакавала трэнд на “дубайскі шакалад”, а таксама з’яўленне мноства яго падробак. За год кошт арэхаў павялічыўся з 7,65 даляраў да 10,3 даляраў за фунт, піша газета, якую цытуе “Беларусы і рынак”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: jaktak.cz