BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Эксплуатацыя – гэта частка сістэматызаванай палітыкі рэжыму”

Кажа былая намесніца старшыні Свабоднага прафсаюза беларускага і міжнародная сакратарка Марыя Тарадзецкая, якая зараз працуе ў Асацыяцыі “Салідарнасць”, зарэгістраванай у Германіі.

Паводле яе, сітуацыя з правамі працоўных пагоршылася. Паводле індэксу Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, другі год запар Беларусь уваходзіць у дзясятку горшых краін для працоўных.

– Эксплуатацыя і прымусовая праца, якімі не грэбуе рэжым у Беларусі, уключаючы эксплуатацыю ў самых розных сферах, а мы ведаем, што ў нас дзяржава мае ўладу ў большчасці сфераў, то галоўны працадаўца, атрымліваецца, гэта дзяржава. І эксплуатацыя – гэта частка сістэматызаванай палітыкі рэжыму. Яна на гэта і разлічана.

Як кажа Марыя Тарадзецкая, зараз у Беларусі працаўнікі пастаўленыя ў такія ўмовы, што іх правы абараняць няма каму, бо ў Беларусі няма незалежных прафсаюзаў:

– Ёсць квазі-інстытуты, якія гэтыя правы не тое што не бароняць, яны іх працягваюць яшчэ больш прыціскаць, яны выконваюць нейкія надзіральныя функцыі. Яны падпісваюць быццам калектыўныя дамовы, але якія таксама моцна дыскрымінуюць працаўнікоў. Таму зараз Беларусь – гэта краіна без прафсаюзаў. Гэта галоўны мэсэдж, які мы даносім.

Паводле Марыі Тарадзецкай, прадстаўнікі беларускіх прафсаюзаў  працуюць за мяжой, яны працягваюць інфармацыйную, адукацыйную ды іншую працы па падвышэнні навыкаў у беларускіх працаўнікоў па самаабароне.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіву Марыі Тарадзецкай