BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Электробусы хочуць выкарыстоўваць для даезду ў гарады-спадарожнікі

У 2026 годзе ў Беларусі пачнуць выкарыстоўваць электробусы для дастаўкі жыхароў, як мінімум, у адзін горад-спадарожнік. Пра гэта намеснік гендырэктара па інавацыйным развіцці холдынгу «Белкамунмаш» Алег Быцко распавёў у эфіры тэлеканала СТВ.

Фота: dzr.by

Па словах Быцка, першымі з навінкай пазнаёмяцца работнікі БелАЭС. Затым пасажыраў з Менска пачнуць вазіць у Смалявічы і назад. Гэта павінна пачацца ў 2026 годзе. Пазней электробусы плануецца накіраваць у іншыя гарады-спадарожнікі.

Тэхніка ўжо тэстуецца і здольная пераадолець 100 км. Тым не менш, у ёй хочуць павялічыць аўтаномнасць да 250 км і ўкараніць экспрэс-зарадку. Прыгарадныя версіі электробусаў таксама атрымаюць больш камфортныя сядзенні, а салон будзе абсталяваны рамянямі бяспекі.