BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўракамісія атрымае права спыняць пастаўкі газу з Расеі і Беларусі

Еўракамісія пасля 31 снежня 2025 года атрымае права абмяжоўваць пастаўкі газу, у тым ліку звадкаванага прыроднага газу, з Беларусі і Расеі на перыяд да аднаго года з магчымасцю падаўжэння. Еўрапейская рада фармальна зацвердзіла рэформу газавага рынку. Забарона на пастаўкі можа быць абумоўлена абаронай ключавых інтарэсаў бяспекі. Дакумент набудзе моц праз шэсць месяцаў пасля апублікавання. Краіны ЕС будуць мець два гады на прывядзенне свайго заканадаўства ў адпаведнасць з ім.

Дакумент таксама змяшчае меры па развіццю рынку вадароду, адмове ад выкапнёвага газу, кіраванню сумесным попытам і так далей, піша  reform.news.

Адбылася імаверная ўцечка звестак з Realt.by

Цэнтр персанальных звестак паведамляе аб парушэнні сістэмы абароны персанальных звестак ТАА «РыэлтБай» — партала жылой і камерцыйнай нерухомасці ў Беларусі. Меркаваная колькасць суб’ектаў персанальных звестак, закранутых інцыдэнтам, — 900 тысяч чалавек.

Цэнтр рэкамендуе карыстальнікам змяніць логіны і паролі ад акаўнтаў адпаведных інтэрнэт-рэсурсаў: realt.by, kvartirant.by, mls.realt.by у мабільным дадатку Realt і іншых сэрвісах і электронных рэсурсах, якія належаць аператару. Па інцыдэнце Цэнтрам праводзіцца праверка. (НН)

Выплаты па бальнічных павысяць у Беларусі з 1 ліпеня

У Беларусі з 1 ліпеня пачне дзейнічаць новы парадак прызначэння дапамог па часовай непрацаздольнасці, а таксама па цяжарнасці і родах. Выплаты па бальнічных заўважна павялічацца. Пра гэта газеце “СБ. Беларусь сегодня” расказала Юлія Берднікава — кіраўніца Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Да прыкладу, стаж працы будзе ўплываць на велічыню бальнічнага. Сёння за першыя 12 дзён захворвання беларусу кампенсуюць 80% страчанага заробку, з 13-га дня — 100%. Паводле новай формулы работніку будуць выплачваць 100% заробку з першага ж дня хваробы, калі ён плаціў страхавыя ўнёскі 10 гадоў і больш. Тыя, хто плаціў унёскі менш за 10 гадоў, будуць атрымліваць 80% страчанага заробку за ўвесь перыяд захворвання.

Якія дзяржавы лідзіруюць у сусветным рэйтынгу экспарцёраў піва

Па дадзеных UN Comtrade, у 2023 годзе галоўным сусветным экспарцёрам піва была Мексіка. Пастаўкі пеннага напою на знешнія рынкі прынеслі краіне каля $5,8 млрд. Нідэрланды ў мінулым годзе зарабілі на экспарце піва $2,17 млрд, Бельгія – $1,82 млрд, Германія – $1,33 млрд, піша myfin.by.

У спіс найбуйнейшых экспарцёраў таксама ўвайшлі:

Вялікабрытанія ($577,6 млн);

Кітай ($451,8 млн);

Чэхія ($385,3 млн);

ЗША ($383,4 млн);

Іспанія ($344,3 млн);

Ірландыя ($344,0 млн).

Польшча ў мінулым годзе зарабіла на экспарце піва $177,3 млн.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Facebook / GazpromNews