BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўрапейскі эканамічны кангрэс стартаваў у Катавіцах

Бяспека, інавацыі і будучыня Еўропы – вось ключавыя тэмы, якія будуць абмяркоўвацца падчас ЕЭК 2025 з 23 па 25 красавіка. У гэтыя дні Катавіцы стануць эканамічнай сталіцай кантынента.

Фота: well.pl

У праграме Кангрэса больш за 200 тэматычных сесій і 1200 дакладчыкаў. У цэнтры ўвагі: энергетычная трансфармацыя, лічбавізацыя, развіццё штучнага інтэлекту, дэрэгуляцыя, замежныя інвестыцыі і ўстойлівае развіццё.

У Катавіцэ сабраліся прадстаўнікі польскага і замежных урадаў, а таксама прадстаўнікі міжнароднага бізнэсу і свету навукі.