BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўрапейскім тэрміналам звадкаванага газу забароняць абслугоўваць расейскіх кліентаў

Еўрапейская камісія плануе забараніць еўрапейскім тэрміналам звадкаванага прыроднага газу абслугоўваць расейскіх кліентаў. Гэта абмежаванне можа ўступіць у сілу з 1 студзеня 2026 года. Пра гэта паведамляецца ў праекце рашэння, які плануюць апублікаваць 17 чэрвеня, перадае Reuters.

Фота: aa.com.tr

Для ўжо дзейных кантрактаў прадугледжваецца адтэрміноўка на год — да 17 чэрвеня 2026 года, а поўнае спыненне працы з расейскімі кампаніямі павінна адбыцца не пазней за 31 снежня 2027 года.

Таксама імпарцёры газу будуць абавязаныя раскрываць інфармацыю пра паходжанне паліва, каб даказаць, што яно не расейскага паходжання. Гэта неабходна для таго, каб еўрапейскія мытныя і энергетычныя органы маглі кантраляваць выкананне забароны.

Еўразвяз ставіць на мэце цалкам адмовіцца ад расейскіх энерганосьбітаў да канца 2027 года, у тым ліку як па доўгатэрміновых дамовах, так і па спотавых кантрактах.