Еўрапейскі звяз адмовіўся ад планаў панізіць цэнавую столь на расейскую нафту з 60 да 45 даляраў за барэль. Прычынай стаў канфлікт паміж Ізраілем і Іранам, у Еўропе непакояцца, што ён прывядзе да росту цэн на нафту, піша Politico са спасылкай на дзве крыніцы.

Зніжэнне столі планавалася абмеркаваць на сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕЗ у панядзелак. Акрамя гэтага, рэалізацыя плана па зніжэнні цэн немагчымая без падтрымкі ЗША, адзначае выданне.
Прыгадаем, што 10 чэрвеня старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што зніжэнне столі цэн на расейскую нафту да 45 даляраў за барэль прадугледжана ў новым, 18-м пакеце санкцый супраць Расеі.






