BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўразвяз разглядае ўвядзенне цэнавых абмежаванняў на пастаўкі нафтапрадуктаў з Беларусі

Падтрымка рэжымам Лукашэнкі расейскай агрэсіі супраць Украіны, унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі і дзейнасць дэмакратычных сіл сталі асноўнымі тэмамі сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага Кабінета Паўла Латушкі з кіраўніком аддзела Расеі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў, былым кіраўніком Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Дзіркам Шубелем у Бруселі.

Абмяркоўвалася пытанне магчымасці ўвядзення Еўразвязам цэнавых абмежаванняў на пастаўкі нафтапрадуктаў з Беларусі.

«Калі такое рашэнне будзе прынята, яно закране магчымасці продажу прадукцыі Мазырскага і Наваполацкага НПЗ. Гэтыя заводы ў тым ліку пастаўляюць нафтапрадукты ў інтарэсах Расеі, якая працягвае агрэсію супраць Украіны. Гэта стане дадатковым ударам па даходах рэжыму Лукашэнкі, які выкарыстоўвае іх для працягу беспрэцэдэнтных рэпрэсій унутры краіны і падтрымкі ваеннай агрэсіі»,  – адзначыў Павел Латушка.

У межах 18-га санкцыйнага пакета Еўразвязу разглядаецца магчымасць чарговага зніжэння цэнавага максімуму на расейскую нафту, што можа паўплываць і на продажы беларускай нафты, якая здабываецца ў краіне.

Беларускае Радыё Рацыя