Прадпрымальнікі з Падляшскага ваяводства атрымаюць унікальную магчымасць прадставіць сваю прапанову ў рамках Сусветнай выставы EXPO 2025 у Осацы.

Падрабязнасці набору ў Падляшскую эканамічную місію падчас прэс-канферэнцыі паведаміў Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:
Важнасць выхаду тавараў і паслуг з Падляшша на японскі рынак падкрэсліў дырэктар Упраўлення эканамічнага садзейнічання Маршалкоўскай управы Марыюш Дамброўскі:
Кульмінацыяй Падляшскай місіі стане польска-японскі экспартны форум, які пройдзе 20 траўня 2025 г. у цэнтры Осакі. У мерапрыемстве возьмуць удзел каля 300 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі некалькіх польскіх ваяводстваў і дзелавыя партнёры з Японіі. Будзе працаваць і адмысловы Польскі павільён з выступам ансамбля песні і танца «Kurpie Zielone».
Усю інфармацыю пра Падляшскую эканамічную місію ў Японію, у тым ліку падрабязныя правілы набору, можна знайсці на сайце investinpodlaskie.pl.
Беларускае Радыё Рацыя






