Чэхія больш не зможа імпартаваць нафту з Расеі па трубаправодзе “Дружба”, бо выдадзены раней дазвол адкліканы ў рамках 18-га пакета антырасейскіх санкцый. Гэта вынікае з заявы Рады Еўрапейскага звяза.

Фота: rbc.ua
“Рада прыняла рашэнне адмяніць вызваленне на імпарт нафты з Расеі ў Чэхію” — гаворыцца ў заяве.
Акрамя таго, ЕЗ уводзіць забарону на імпарт нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай волкай нафты, з любых трэціх краін, за выключэннем Канады, Нарвегіі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і ЗША. Гэта значыць, што Чэхія таксама не зможа імпартаваць дызель, якія вырабляў НПЗ у Браціславе з атрыманай па нафтаправодзе расейскай сыравіны. Зрэшты, Прага аб’явіла пра адмову ад расейскіх нафтапрадуктаў яшчэ вясной 2025, бо знайшла ім альтэрнатыву, паведаміла галіновае выданне Ceenergy News.






