Еўразвяз пашырыў санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў і шэрагу фізічных асоб. Пра гэта гаворыцца ў “Афіцыйным часопісе ЕЗ”, у якім апублікаваны адпаведныя нарматыўныя акты.

У прыватнасці, “з-за падтрымкі Расеі ў вайне з Украінай” у чорны спіс дабаўлены 7 прадпрыемстваў: ААТ “Інтэграл” – кіруючая кампанія холдынгу “Інтэграл”, РУП “Беларускія латарэі”, кампанія “Белбет” (анлайн-казіно, якім кіруе РУП “Беларускія латарэі”), ТАА “Ридотто” (IT-кампанія), ААТ “Планар” (буйны вытворца мікраэлектронікі, у тым ліку ваеннага прызначэння), РВУП “Завод дакладнай электрамеханікі” (уваходзіць у склад Дзяржкамваенпрама, вырабляе балістычныя ракеты), ТАА “ЦЫБУЛЬКА-БЕЛ” (належыць грамадзяніну Германіі Ёргу Дарнау).
Што да фізічных асоб, то ў пераліку фігуруюць 25 чалавек – чальцы Цэнтральнай выбарчай камісіі і суддзі, а таксама чыноўнікі і прадпрымальнікі. Па кожным з іх даюцца тлумачэнні, чаму ўводзяцца абмежавальныя меры.






