BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЕЗ распаўсюдзіў частку расейскіх санкцыяў на Беларусь

Еўразвяз распаўсюдзіў частку расейскіх санкцыяў на беларускую эканоміку ў сувязі з удзелам рэжыму ў вайне Расеі супраць Украіны. Адпаведныя прававыя акты будуць апублікаваны ў Афіцыйным часопісе ЕЗ 30 чэрвеня.

“Гэтыя комплексныя меры накіраваны на люстраны адбітак шэрагу абмежавальных мер, якія ўжо дзейнічаюць у дачыненні да Расеі, і тым самым вырашаюць праблему абыходу, абумоўленую высокай ступенню інтэграцыі паміж расейскай і беларускай эканомікамі”, — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Савета ЕЗ.

Уводзяцца ў прыватнасці дадатковыя абмежаванні на экспарт у Беларусь тавараў і тэхналогій марскога суднаходства і прадметаў раскошы.

Беларускае Радыё Рацыя