Багатыя расейцы страцілі больш за палову самых дарагіх яхт. Такія дадзеныя прыводзіць The Moscow Times.

“Флот расейскіх багацеяў пацярпеў поўны разгром пасля ўвядзення санкцый краінамі Захаду. З больш як 70 буйных яхт у лепшыя часы да бягучага моманту ў іх распараджэнні засталося каля трэці”, – піша выданне.
Большую частку яхт, якія засталіся, расейскія багацеі перабазавалі ў ААЭ.
У РФ вярнулі толькі частку флатыліі расейскага прэзідэнта. Па дадзеных цэнтра “Дасье”, ва Уладзіміра Пуціна было да дзевяці яхт – самай вялікай стратай стала 140-метровая Scheherazade, якую затрымалі ў Італіі.
Адзначым, што яе таксама адносяць да былога прэзідэнта кампаніі “Раснафта” Эдуарда Худайнатава. У распараджэнні Пуціна засталіся 82-метровая “Грэйсфул”, 71-метровая “Вікторыя”, 54-метровая яхта “Чайка” і дапаможнае судна “Арыён”.
У цэлым прыкладна трэць элітнага флота расейцаў апынулася пад арыштам. Раней у Італіі затрымалі 143-метровую Sailing Yacht A Андрэя Мельнічэнкі, 58-метровую Lady M Аляксея Мардашова і 40-метровую Lena Генадзя Цімчанкі.
У Іспаніі затрымалі яхты Crescent Ігара Сечына, Valerie Сяргея Чэмезава, і Lady Anastasia Аляксандра Міхеева.






