Улады Гаагі адобрылі пастанову аб забароне рэкламы тавараў з выкапнёвага паліва і паслуг, якія садзейнічаюць глабальнаму пацяпленню. Пра гэта паведамляе The Guardian.
Рашэнне, якое набывае моц з пачатку 2025 года, забароніць рэкламаваць у Гаазе бензін і дызельнае паліва, авіяпералёты і круізныя лайнеры.
Такую рэкламу забароняць на білбордах і аўтобусных прыпынках. Забарона, якая з’яўляецца юрыдычна абавязковай, не будзе распаўсюджвацца на “палітычную рэкламу” выкапнёвага паліва або рэкламу брэнда кампаніі, якая займаецца вытворчасцю прадуктаў з выкапняў паліваў.
Як адзначае The Guardian, гэта першы ў свеце выпадак, калі горад забараніў рэкламу прадуктаў з высокім утрыманнем вугляроду.